Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Даруйце, родныя бары i пушчы

Даруйце, родныя бары i пушчы,
Зямлi бацькоўскай неацэнны скарб,
Што – не глухi i не сляпы – вiдушчы –
Не чуў, не бачыў вашых слёзных скарг.

Ламаў вам рукi варвар, рэбры трушчыў,
Смалiў агнём, жалезамi крамсаў…
Даруйце, родныя бары i пушчы:
Не ведаў я, што з вамi гiну сам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Даруйце, родныя бары i пушчы - Ніл Гілевіч