Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Хлусы



Адзеўшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.
Марыйка кажа: “У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ўключу
I над вамi палячу”.
“Я – вядомы Чарадзей, –
Кажа дзетачкам Андрэй, –
Чары-бары-чарару!
Вас у ягнят пераўтвару.
Бегаць будзеце ў траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе”.
“У мяне чароўны гузiк, –
Кажа Пеця-карапузiк, –
Я на гузiк нацiскаю,
Ем усё, што загадаю”.
Кажа Кастусёк кiрпаты:
“У мяне дзiўная лапата.
Лапатка гэтая з лапат,
Зараз адшукае клад”.
“У мяне ёсць конiк Кося, –
Кажа ў панчохах Зося.
– Кось-кось-кось, мой мiлы Кося.
Сам сабе ён траўку косiць”.
К: “Такiя ў цябе панчохi,
Дапамагла б каню хоць трохi!!!”
Нахлусяцца за дзень хлусы,
Нават мокрыя трусы.
Нагамоняцца, сядзяць,
Языкi ўжо баляць.
Хлусiць болей неахвота
I дадому йсцi лянота.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хлусы - Алег Старынчык