Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш О, край родны, край прыгожы!

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дае бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

Урывак з паэмы “Сымон-музыка”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (12 votes, average: 3,75 out of 5)

Верш О, край родны, край прыгожы! - Якуб Колас