Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МУЗЫКi

Памяцi Хведара Чэрнi
Яго вяла па свеце музыка –
Сустрэч, растанняў ды трывог…
Была спачатку сцежкай вузкаю,
А стала – Музыкай Дарог.

На вулках горада гублялася,
Шукала музыка прастор –
i ў край пралескавы вярталася,
Да цiхай завадзi азёр.

Гучала музыка акордамi
Вясеннiх лёгкiх аблакоў,
Была ласкавай i лагоднаю,
Як i вятры з яго Лiнкоў!..

Такi-сякi свой быт наладзiўшы,
Ля вокан грушай прарасла…
Па белах гурбах – белах клавiшах –
iльецца Музыка святла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА МУЗЫКi - Міхась Курыла