Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Нараджаемся не для смерці

Нараджаемся не для смерці,
Нараджаемся мы, каб жыць,
Ды страла нацэлена ў сэрца,
Праз вякі ўжо страла ляціць.

Чорны продак не быў прарокам
(Лук ды стрэлы – залог жыцця),
Ён не думаў, што так глыбока
Гэты свет зялёны працяў.

Быў суседства закон трывожны,
Быў давер, як напяты лук.
Рух адчайны вопыт памножыў
На свядомасць мільёнаў рук.

Шлях стралы дарогі намеціў,
Кроў, як вехі вякоў, гарыць…
Нараджаемся ж мы не для смерці,
Нараджаемся мы, каб жыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нараджаемся не для смерці - Леанід Якубовіч