Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш He разменьвацца, не разменьвацца

He разменьвацца, не разменьвацца,
He развязваць душы перавясла.
А штодзённым святлом выпраменьвацца,
Пакуль сонца ў табе не згасла.

Доля – складчына, а не спадчына.
Ах, ці дойдзе вечнасці позва?
I аб тым, што злачынна страчана,
Пашкадуеш калі запозна.

Крону сокам глыбінным пояць
Карані, што нябачны воку.
I не заклік, а шчырую споведзь
Ціха шэпча ліства навокал.

Мусіш ношу сваю данесці –
He паддайся ж на зман спакусы
Траціць порах увесь, каб адвесці
Драбнаты камарыныя ўкусы.

Хай зайздроснік ізноў надзімаецца,
Завірухаю злосці хукае,
Дрэва долі тваёй утрымаецца,
Ціха ў шыбу нашчадку пастукае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш He разменьвацца, не разменьвацца - Пятрусь Макаль