Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць нагода

Шмат купім гарэлкі і кветак
– ахапкі з нас кожны нясе-
Няхай жа сябе прыгажунямі
сягоння жанчыны адчуюць усе!
*
Ён гэтым днём падняўся рана,
Сняданне жонцы згатаваў,
Прыбраўся ў доме, і старанна
Ў чэргах нервы гартаваў.
Аббегаў мноства магазінаў –
Накрыў, нарэшце, стол к вячэры.
Ён так стаміўся: быццам згінуў,
Ляжыць знясілены ў кватэры.
Вось-вось гатоў ад стомы ўзвыць:
-А мне ж яшчэ яе любіць!..
*
Моцны пол у гэты дзень становіцца слабым,
Таму што напіваецца “У дым”.
*
Восьмага сакавіка, напомніць вам павінны,-
Гэта Міжнародны дзень сябровак абаронцаў Айчыны.
*
У сваё свята будуць піць жанчыны
Духмяны чай з пірожным, з шакаладкаю,
А мужыкі дык жэрці зноў павінны
Гарэлку гэту горкую і гадкую.
*
-Хлапцы, хутчэй! Там бабы торт без нас ядуць!
-Ты, дурань, дзверы закрывай,
Пакуль сюды не зазірнуць,
Яшчэ па адной налівай!
*
Восьмы дзень сакавіка – па праву Дзень жаночы.
Мужыкі, дык абаронім сабе права хоць бы ночы!
*
Віншуючы жонку са святам,
Не крычы і не ругайся матам.
*
Кідаецца ў вочы адразу ўсім
Плакат ля ўваходу ў клубе начным,
Аб’ява – да месца, глядзіцца выдатна:
“8 сакавіка – дзяўчаты бясплатна”.
*
Пра дзень жаночы ёсць цытата:
“Чым больш жанчын, тым меней свята”.
***

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ёсць нагода - Пётр Шакола