Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пысьвячэнне Алене Кіш

Як валацуга – з тугой заручоная,
сябра бядноты ў сваяцтве са смуткам.
водбіткі часу варожа – чырвоныя,-
бездапаможна – з душою бялюткай!

І на рагу бяспрытульнасці дужай-
звыклае ў полымі – некуды дзецца-
намаляванаю сціплаю ружай-
выпхнуць у роспачы – сэрца на вецер!

Выпрастаць крылы яго – адаб’ецца-
тканкай лінялай з рамонкам у полі-
з дзюбы драпежніка ўгору імкнецца-
гронкаю немудрагелістай мроі,

Пасткаю мары, нясбытнай і светлай-
лебедзі-гусі ў кубышкавым раі-
у апраметных пустэчах сусвету
белым крываўнікам пазарасталі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Пысьвячэнне Алене Кіш - Таццяна Лех