Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прастрэлянае сэрца

Паставілі нашыя сэрцы
Мы на бязгучны рэжым,
Цяпер у іх толькі відэльцы
Жалезам скрабуць па жывым.
Але адчуваеш, кастрычнік
Гербарый вясны размяшчае,
У восень крывіцкі язычнік
Прастрэляным сэрцам кахае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прастрэлянае сэрца - Алесь Круткін