Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У дзяцінстве ўчора

Нібы першыя дыназаўры,
Або хтосьці там з магікан,
Як згубіўшыя справу
Апошнюю маўры,
Кожны пешшу ляціць у самоце
Ў свой “Ватыкан”.
Тую славу былую забіўшы,
А квіткоў у самалёце няма,
Ля куткоў не чырвоных, а чорных
Нараджаецца з болем чума.
Захлынецца сырою зямлёю
Мора кветак у адзінстве свячэй,
Дзе апошнюю першую мрою
Знойдзем мы ў дзяцінстве учора.
Будзе так сапраўды нам лягчэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У дзяцінстве ўчора - Алесь Круткін