Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там раслі пунсовыя вяргіні

Там раслі пунсовыя вяргіні.
Я заўжды зрывала іх сабе,
Клала між старонак кнігі пыльнай,
Каб, будынак, помніць пра цябе.

А цяпер мільёны розных колаў
Апісалі стрэлкі і даўно
Аксамітныя старонкі з кволых
Кветак выпілі жыцця віно.

Я збару пасохлыя вяргіні,
Пакладу букецік на парог,
Надышуся водарам палыну,
Пастаю на ростані трывог.

І яшчэ раз гляну на будынак,
Нібы на магілу мар былых,
І падумаю: “Але, магіла.
З тым букетам кветак нежывых”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Там раслі пунсовыя вяргіні - Яўгенія Пракачук