Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не бачна

Пабудаваныя сеткі дарог,
А за аблокамі неба не бачна.
Іду па сцежцы вялікіх трывог,
Турбуюць думкі мой розум нязначна.

І там нябачная, ў небе, гульня
Трывог няшчасных і мараў няспынных,
І тут, па свеце, гуляе хлусня,
І тут на рэчах гуляюць навіны.

Трымаюць рукі і пнуць у мазгі
Свае ідэі “вялікія” людзі.
Маштабны пласт палітычнай дрыгвы
Людскія думкі ўжо замарудзіў.

Няма той чыстай ужо барацьбы,
Усім ідэйным шляхі перакрылі.
І хочуць толькі гарачай вады,
Прывабны свет камунальных ідылій.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не бачна - Міхась Бацян