Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш К кулаку мне йсці нягожа, – мне страхоўка дапаможа

Я свабодны. Маю права
Свой будынак страхаваць,
Каб магла тады дзяржава
Дапамогу мне падаць,

Каб у час пасля пажару
Да багатага не йсці,
Аб няшчасці каб не марыў, –
Падтрыманне мог знайсці.

Агент раіць мне талкова…
Я свядомы гаспадар:
Застрахую ўсю будову, –
Не так страшан мне пажар.

Я пажарную дружыну
Разгарну ўшырыню,
Я й старэнькі свой будынак
Застрахую ад агню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш К кулаку мне йсці нягожа, – мне страхоўка дапаможа - Паўлюк Трус