Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Ліхаманка

Ліхаманка, гарачка, трызненне,
Прачынаюся раптам уночы.
То не вірус, ніякіх сумненняў
Захварэў на зялёныя вочы.

Патануў, захапіла дыханне,
І ледзь выплыў на бераг пясчаны,
Пранімае, трасе да світання –
Ў вусны поўныя закаханы.

Ні жывы і ні мёртвы – бяссільны,
Абыякавы да наваколля,
Але зноў выпаўзаю з магілы,
Каб пабачыць твой стан непакорны.

Доктар раіць захоўваць цярпенне –
У хваробы тэрмін кароткі.
Хвалі палкасці крышаць каменні,
Зводзіць з розуму голас дрыготкі…

З-за бяздушнасці расчараваўся,
Знікла палкасць, хвароба прапала.
Толькі ў памяці вобраз застаўся,
Мне яго прыгажосць малявала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліхаманка - Дзяніс Шпіронак