Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Узараны ўспамінамі

Узараны ўспамінамі,
Як нарогамі поле.
Пад спякоту палынную
Засеяны болем.
Прарастаю трывогамі,
Як зямля каранямі,
Як імкненне – дарогамі,
Як цемень – агнямі.
Узыходжу чаканнем,
Як вечнасць, бясконцым,
Як травінка праз камень:
Без сонца – да сонца.
Узлятаю надзеямі,
Як жаўранак весні.
Толькі дзе яны, дзе яны –
Поля жніўнага песні?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Узараны ўспамінамі - Васіль Зуёнак