Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вундэркінды

Нашы дзеці – вундэркінды!
Мы такіх не мелі ведаў,
Мы на рэчцы білі лынды,
Не спасцігшы Архімеда.

А яны – пра ікс, пра ігрэк,
Пра дыёды, мікрасхемы
I дакажуць вам без хітрык
Піфагора тэарэму.

Хакеісты, музыканты,
Выразальшчыкі па дрэве,
Адзяваюцца страката –
Глянь направа, глянь налева.

Не тралейбус – Дом мадэляў,
Курткі колерамі вабяць,
Быццам хтось разакварэліў
Па салоне шчыра радасць.

Што ж, свяці вам сонца відна!
Хай шанцуе, як у казцы…
Толькі вось што, вундэркінды,
Уступіце месца бабцы!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вундэркінды - Янусь Малец