Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прапісаны да вакзалаў

Сябрам

Я прапісаны да вакзалаў,
і да станцый, малых і вялікіх.
Хоць праехаў ужо нямала
і стаптаў не адны чаравікі,

Толькі вабяць мяне дарогі,
як радкі ненапісаных вершаў,
па якіх да часу не мог я
свайго кроку адзначыць першага.

Толькі сэрцам прагну сустрэчы
і размовы харошай з сябрамі,
каб забыцца на ноч і на вечар,
каб не помніць на дзень і на ранак.

Каб паслухаць – спяваюць жанчыны…
Песня родная, словы, як дзіва!
Каб ступіць на лясныя сцяжыны,
па якіх нашы продкі хадзілі.

Каб упасці у водарны верас
і зямлю цалаваць адзіную,
што ў любові, прызнанні і веры
прарастае ў сэрцы Радзімаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я прапісаны да вакзалаў - Мікола Аляхновіч