Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У тралейбусе

Тралейбус ехаў праз мароз,
Дугой, як бліцам, ярка бліскаў,
Ён пасажыраў хутка вёз
Па вуліцах вячэрніх Мінска.
Вадзіцель сцюжы напусціў,
Раскрыўшы дзверы на прыпынку,
I холад прагна халадзіў
У целе кожную крывінку.

Незадаволена паплыў
Шумок, віхуру-злосць узвіўшы,
Бо нехта некага здавіў,
Не так і не туды ступіўшы.
I раптам хтось
На ўвесь салон
Праця-яжна,
Сма-ачна
Засмяяўся,
І гэты смех,
Як першы гром,
На тварах цёпла адазваўся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У тралейбусе - Янусь Малец
 »