Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Воўк на асамблеі

Я раскажу тут, як умею:
Спяшаўся Воўк на асамблею,
Дзе гор, лясоў і стэпаў жыхары
З якой пары
Не могуць між сабою пагадзіцца.
I марыў шэры не спазніцца,
Але, мінуўшы грэчку,
Сустрэў авечку
(Відаць, адбілася ад статка).
– Непарадкі! –
Гаворыць воўк, пусціўшы сліну. –
Ты парушаеш дысцыпліну!
Чаго ты швэндаешся тут?
А ну, хадзем за мною ў суд!
I, збочыўшы з дарогі, шэры
Авечкай добра павячэраў.
Пасля з трыбуны асамблеі
Шкадуе Воўк авечак, млее:
– Па мне, жывое ўсё жыві!
А пыса ўся яго ў крыві.
_________________________________

Мы ведаем драпежнікаў такіх,
Што смерць нясуць і рабства для народа.
На словах, дык яны за мір і за свабоду,
А пысы у крыві у іх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Воўк на асамблеі - Міхась Скрыпка