Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Станцыя ільдзінак

Асцярожна, дзьверы зачыняюцца!
Наступны прыпынак – станцыя ільдзінак.
– Выходзьце засранцы ўсе, блядзь! Пяць хвілінаў даю!
Я стаю. Запытаў у кандуктара: можна
Мне ў раніцы цукру для веры?
Насыпце пабольш, да халеры!
Галаледзіца там, ледзяшы…
– Ешце боршч! І падсыпь лепей солі, пішы.
– А сто грам для душы, дзеля волі?
Бо мядзьведзіца белая там і ніколі
Паролі ў той храм не ўспомню цвярозы без белай…
– Я вам дозы не дам! Які смелы!
І па мойму вы заяц.
– Да вы што! Проста шэры я, малец.
Ды і вось мой квіток у руцэ, то бок белы білет.
Эй браток-кантралёр! Дай яшчэ цыгарэт!
Машыніст-атэіст адказаў: іншасвет!
– Я выходзіць памёр?
Мне адказваюць: так!
Расплацісь за бензін і за лодку, мудак!
І забудзься на водку сваю й нікацін!
Ты ў Аду!
Пі ваду ад ільдзін. Ай, які ў яе смак!
– Не стае толькі градусаў з кактусаў для тэкілы.
Я патроліў па чутках. Адказалі: на вілы!
А з магілы вядзьмак падыйшоў і прамовіў мне:
Круткін, гарэзнік! Алкаголю багата ў крыві!
Ў выцвярэзнік! Вяртайся да хаты.
Жыві…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Станцыя ільдзінак - Алесь Круткін