Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Песьня на адыход



Сцежкі ня мераны, хвалі не гладжаны,
Вецер пра нешта пяе.
Грозна-зласліва і цёмна-адладжана
Хмарны разгул настае.

Трумы задраены, вёслы ва ўключынах,
Ведаем курс напрасткі.
Штормы, палундры, аўралы – ўсё ўключана,
Лодку вядуць маракі.

Компас надзейны і карты правераны,
Верым, што нам павязе,
І каля роднага нашага берага
Вецер пра нешта вярзе.

Здадзены швартавы, вецер панурыцца,
Любая жонка, бывай!
Калі вярнуцца назад не ўдасужыцца,
Нас супакоіць адчай.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песьня на адыход - Максім Фядорчанка