Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Брэсту

Ты з папялішчаў і руінаў
Устаў у велічы жывой,
Тут кожны камень і цагліна
Акроплены тваёй крывёй.
Ты не схіснуўся ў знямозе,
Граніцы нашай вартавы,
І першым вырас на парозе
На дальніх подступах Масквы.
Апасці не паспелі росы
У той перадсвітальны міг,
А ты, нібы юнак Матросаў,
Краіну засланіў грудзьмі.
І прыпыніў варожай зграі
На ўсход, на нашы землі шлях.
Над слаўнай крэпасцю лунае
Непераможны горды сцяг.
Ты першы ў полымі і дыме
Падняўся ў мужнасці сваёй,
Салдат вялікае Радзімы,
Яе заступнік і герой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Брэсту - Васіль Вітка