Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Расія

Дзе слова мне знайсці такое,
Каб прывітаць ад глыбіні –
Расія – сэрца агнявое,
Прастор нябачнай шырыні.

Расія – волатава сіла,
Пагляд крыштальнага святла –
Усіх з’яднала, прытуліла,
З сабой ў дарогу павяла.

Прыгрэла ласкай неўміручай,
Абараніла колькі раз
I словам Пушкіна пявучым
З дзяцінства ўскалыхала нас.

Ты асвятліла ясна далі,
Расія, родная Масква!
Мы сцяг, што Ленін ўзняў, віталі,
Ён заўжды ў нашых галавах.

Яго мы адстаялі з боем
З табой у франтавыя дні,
Расія – сэрца агнявое,
Прастор нябачнай шырыні.

Прыйшлі мы ўсе, з падзякай кожны,
Ад Нёмна, Сожа і Дняпра;
Наш край з табой непераможны,
Ты з ім як маці і сястра!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Расія - Пятрусь Броўка