Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Не па-брацку жывём

Не па-брацку жывём…
Па-дурацку!
Душы зайздрасцю сквапнай калечым.
Мы – не людзі! Мы – робаты! Цацкі!
Дзеці гінуць ад смерці вар’яцкай,
А мы ў вершах – аб іншым шчабечам.
Намі нехта нястомна кіруе.
Ён – нябачны, нячутны,
Страшэнны!
Ён нас песціць і жорстка муштруе,
I, напэўна, яго не хвалюе,
Што ў нас – сэрцы і душы. I гены…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не па-брацку жывём - Янусь Малец