Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прапушчанага нам не навярстаць

Прапушчанага нам не навярстаць,
грымасы дня скупыя аднабока,
не ляжа па перыметры вярста,
адным канцом упертая ў аблокі.

Калі ды што – навошта варажыць,
як крочыць у струмені сінусоід,
людзей, суправаджаючых заўжды,
правальна-пераможнай паласою.

Міражны лёс, раманны першатвор,
які прыцёк ад міфаў і паданняў,
малюючы аднолькавы узор
перад люстранай чысцінёю зданяў.

Таму пляту на маніторным шкле
інтрыгу жыцця як кардыёграму,
дзе ўспыхваюць вяршыні на святле
перад скачкамі над чарговай ямай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прапушчанага нам не навярстаць - Ігар Белкін