Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тушыць агні веснавая дарога!

Тушыць агні веснавая дарога!
Веліч і свята бадзёрага ранку.
Дрэвы, свабодныя ў замшавых тогах,
выйшлі насустрач світанку.

Вые паветра сцюдзёнай парой.
Просяцца рукі схавацца ў кішэні.
Холад бярэ і ўзнімае настрой
разам на ўсе запрашэнні.

Зімна, бы ў лютым. Зялёная здань –
гэта вясновая панна-кабета.
Гэй, красавік, ты з кішэні дастань
хоць бы кавалачак лета!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тушыць агні веснавая дарога! - Ілона Сцяцко