Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Думак дух разгарачаны

Думак дух разгарачаны… Я ўцякаю ад нечага, Што навечна растрачана, Што прыгнечвае… Дзён разгубленых вывадак Твар абдыхвае пысамі… Аніколі не выведаць, Што мне лёсам адпісана. Чым жа жыў, не зважаючы Я на ўсё, што не вырашыў?.. …Кожны крок мой рашаючы – Латарэя без выйгрышу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Думак дух разгарачаны - Віктар Стрыжак