Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У электрычцы

Хваліліся сяброўкі дзве ўслых,
У электрычцы едучы да Мінска,
Аб мовах іншаземных і чужых,
Аб веданні іспанскай і англійскай.

– А родную ці ведаеце вы? –
Бабуля-спадарожніца спытала.
Дзяўчаты сталі ўміг ніжэй травы,
І ціха-ціха ў вагоне стала.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У электрычцы - Віктар Трусевіч