Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кінаплёнка жыцця

Кінаплёнка жыцця,
Кіламетры падзей
Пралятуць, як у кінатэатры, –
Паўстаюць з забыцця
Стужкі новых надзей
На Таймс Скверы, ці на Манмартры.

Кубак кавы, цяпло,
Ціхі джаз на стале
Няўтульнае робяць утульным.
Неба сінню святло
За акном аддае,
Аксаміт ад марозу ратуе.
Дотык вуснаў густы,
Прывід плечы крануў…
Я ўцёк, моцна пляснуў дзвярыма.
Дабягу да вясны,
Тут раўнуй-не раўнуй –
Ўсё адно згас агонь у каміне.

Цьмяны сонечны круг
Выкраў сілы і знік.
Смак свабоды, ці смак адзіноты?
Новы шлях, новы гук –
Колы, крэслы, цягнік,
І не чутна сумлення згрызоты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Кінаплёнка жыцця - Дзяніс Шпіронак