Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Улагоджаны палеткi

Улагоджаны палеткi,
Абмалочаны стагi,
А на ранку – белай кветкай
Выпаў снег на берагi.

Пад снягамi спiць рачулка,
Недакошаны пракос…
Нешта сэрца б’ецца гулка,
iней сыплецца з бяроз…

Цi па тых мы сцежках ходзiм?..
Цi за тым сядзiм сталом?..
Маладзiк на азяродзе –
Цэдзiць зыбкае святло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Улагоджаны палеткi - Міхась Курыла