Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Абяцай

Абяцай, што ў Ашмяны прыедзеш
Ты ізноў на наступнае лета.
Хай яшчэ падзівяцца суседзі
Тым, як павай плывеш ля мяне ты.

Хай зайздросцяць, каму так ахвота,
Твайму стану, малінавым вуснам,-
Да таго мне якая турбота?-
Хай нацешацца думкай-спакусай!

А пакуль – абяцай усё помніць:
Бераг рэчкі, журчанне крынічкі,
Хлеба чорнага смачнага ломаць
І насмешлівы позірк сінічкі,

Стог саломы – няхітры прытулак
Ад дажджу – і азёрную гладзь,
І начны Піянерскі завулак,
Па якому так слаўна гуляць.

Абяцай, што ізноў зачаруеш,
Заласкаеш да негі і болю,
Замілуеш мяне, зацалуеш,
Адпусціўшы пачуцці на волю.

Абяцай, абяцай мне ўсё гэта,
Шчодрай будзь, дзеля нашае згоды.
Абяцай, што ў наступнае лета
Ты прыедзеш ужо назаўсёды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Абяцай - Пётр Шакола