Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хоць страляюць па каханні халастымі

На душу з іх кожны паляваў –
Вось і зыркаеш вачніцамі пустымі,
Не знаходзіш больш таго, што цалаваў.
Праз нядолю пакульгаеш пілігрымам,
Ноша цяжкае прыцісне да зямлі,
Азірнешся – а вакол цябе пустыня,
Нат не верыцца: шчаслівымі ж былі.
Хоць страляеш па каханню халастымі –
Так балюча, прама ў сэрца – рыкашэт!
І павольна кроў гарачае астыне,
І вар’яцтвам завіруецца сусвет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хоць страляюць па каханні халастымі - Анатоль Кудласевіч