Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш У музеі

Краязнаўчы музей. У няспешнай хадзе
Гід экскурсію ўслед за сабою вядзе.
Перад намі змарнелыя рэшткі жытла,
Паржавелыя цуглі, астаткі сядла,
Лемех плуга старога, пяньковы канат,
Аб’яднаны ў паняцці адным – экспанат.
Вось з асколкаў сабраныя міскі, каўшы
(рэстаўратар, відаць, працаваў ад душы).
Дзядзька збоку суседа штурхае рукой:
– Я прыходжу, браток, да высновы такой,
Што й калісьці здараліся злыя жанкі:
Бач, на колькі асколкаў разнесла збанкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У музеі - Мікола Пацяюк