Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы заблыталіся ў танцах

Мы заблыталіся ў танцах –
Карагодах вечных ценяў.
Мы хадзілі сустракацца
З ветрам. Плакалі арэлі,

Ці смяяліся ды неслі
Нас да сцежак зорных… Падаць
Мусіў я, самотных песень
Як аматар, і трымаць

На руках сваю дзяўчыну,
Лёсам жыць у пырсках ночы…
У вачах кахання гінуць
Час прыйшоў… І я так хочу!…

2 кастрычніка 2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мы заблыталіся ў танцах - Лірык Вінадорскі