Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Жана мая

Жана! Жана! Ганец не вярнуўся.
І кастрычнік застыў у журбе.
І кароль, як кароль, адвярнуўся,
І адрокся зусім ад цябе.

Стыгне плаха, трасуцца калёсы,
Над калёсамі хмары варон;
Ды і жорсткія пэўнасці лёсу
Захапілі сувора ў палон.

Расквітаюць, як ружы, пагрозы,
Усюды ржанне канёў баявых;
Разявакі бягуць, нібы слёзы
З пад павекаў завулкаў крывых.

І ўваходзяць у гэту аповесць –
Кучары, скабары, кухары.
І старыя, галлё што прыносяць,
Да агню, што дыміць і гарыць.

Жана хворую гладзіць каленку,
І крычыць, і плюе на людзей:
“Трэба біць галавою аб сценку
Тых, хто кажа: кароль – дабрадзей!”

А над ёй рассыпаецца сонца
На пагрозлівы звон медзякоў;
І калёсы трасуцца бясконца
Камянямі сярэдніх вякоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жана мая - Міхал Анішчанка-Шэлехмецкі