Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тут

Ой, пры каліне чырванашчокай
Ды пры даліне зялёнай – сяло.
Знаю, ні ў якай старонцы далёкай:
Тут мне якраз нарадзіцца было!

Ўслухайся ў назвы: Яголін, Агова,
Гойнава, Гуслікі, Горбень, Звінчо –
Тут, дзе ласкава павераць на слова,
Але правераць затым на плячо.

Тут, дзе і бондар раскошны, як бочка,
Дзе вырастаюць на жылах лясы
I – дзе сялянка над прахам сыночка
Ў горкім бяссіллі ірве валасы.

Тут, дзе хапае да хлеба і солі
I на сталах не канчаецца мёд.
Тут, дзе не скончыцца песня ніколі
I не ўпадзе на калені народ!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тут - Яўгенія Янішчыц