Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бор

Бор грозны. Бор гудзіць.
Кашлатых сосен строй грамады хмар ірве,
Асенніх чорных бур па дрэвах крык плыве…
Бор грозны.
Бор гудзіць. На барацьбу заве.
Карою шпарка йдуць угору плыні смол,
Кладуцца пляйстрамі на плямы свежых paн,
І задрыжыць зямля, калі вячысты стан,
Знямогшыся ў баі, падзе на цвёрды дол.
Але супроць вятроў зялёнаю сям’ёй
Стаяць браты крутом, скарыўшы нетраў глыб…
І з гулу навальніц, за дужаю спіной,
He гаснуць вочы хат, атуленых сяліб.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бор - Пятрусь Броўка