Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як?

Не разумею я ўвогуле,
Як у цвярозым розуме
Можа чалавек забыць
Чалавека, без якога жыць
Ён не мог нi хвiлiны,
Што жа казаць пра гадзiны?

Як так у людзей атрымалася,
Што памiж нiмi сталася?
Праз што яны знянацку забылi,
Як адзiн аднаго без рэшты любiлi?

Не ведаю я сам анiяк зусiм,
Як нармальна хоць пару хвiлiн
Без сваёй роднай пражыць,
А як мне тут у адзiноце быць?
Напэўна, гэта немагчыма,
Так, мая Мiра?

Паяснiць гэтую справу –
Лёгка, як прыдумаць мару,
Што ўвесь жыццёвы шлях
Будзе чакаць вас.

Бачу ў яе вачах зялёных,
Зараз мабыць мокрых, салёных,
Непаўторную i родную вясну,
Знайсцi такую можна толькi адну,
А я яе ад лёсу свайго атрымаў,
На ўсё жыццё яе прыдбаў.

Дзякуй, добры лёс, за гэта
Агульнае жыццё, у якiм мэта –
Шчасце ў яе вачах,
Страта якiх – гэта страх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як? - Янка Цмок