Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прэзідэнту дэгенератаў

Калі ты сыдзеш, казёл бязрогі?
Калі ты звалішся з ног, урод?
Ваюеш, сука, з сляпым народам?
Вядзеш, як статак, на эшафот!

Каб больш баяліся, ладзіш выбух.
Метро ўзрывеш. Гадзіна пік.
Цябе самога туды б. Пакрыху
Твой ваяўнічы запал бы знік.

Знішчаеш памяць. Руйнуеш мову,
Хаця па-руску ты не мастак.
Душыш удавам свабоду слова.
АМАПАам страшыш, як зграяй сабак.

Палітзняволеных ты катуеш,
Нібы эсэсавец на вайне…
Забыўся, Гітлера ж ты шануеш:
У яго вусы, як у цябе.

Шукаеш ворагаў? Ты — першы вораг.
Саддам, Бін Ладан… Ты на чарзе.
Ці сумняваешся, што не хопіць “пораху”,
Калі апазіцыя прападзе?..

Не сумнявайся. Не ўсе мы згінем.
І не ўсе баяцца сабак.
Плошча зноўку паўстане ліўнем
І на кулак адкажа кулак.

Я не баюся тваіх пачвараў.
З іх смяюцца, як і з цябе.
Ты не маеш ніякага права
Трымаць беларускі народ у турме.

Ты — сам забойца і злодзей, падла!
Гэта табе месца на лаве падсудных!
Да Лукашэнкі звяртаецца Адам,
Як паэт да звычайнай паскуды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прэзідэнту дэгенератаў - Мікола Адам