Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Незнаёмцы ў мятро

Я бачыў у мятро яе зрэдзьчас,
Але сустрэчы нашы рэдкі.
Грукочучы, саставы носяць нас
Сінхронна, ды па розных ветках.

Куды яна спяшаецца – як знаць,
Куды спяшаюся – самому невядома.
Маршрутаў адзіноты тут працьма,
Іх выбіраю вольна я, ня зломак.

Няхай вядзе далей мяне мой лёс,
Я з ім спрачацца сёння не жадаю.
Нас цягнікі нясуць пад гром калёс –
Наперад, а назад – ці адгадаю.

Магчыма, адмыслова розным колерам
На схемах нам пазначаны пуці.
На лініі світанку её замоўлена,
А мне заходнім, як заўжды, ісці.

Прыйшла ў заняпад людская плынь…
Астылая, памерлая планета…
Нас з грукатам выносяць цягнікі
Сінхронна, ды па розных ветках.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Незнаёмцы ў мятро - Максім Фядорчанка