Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сонца купаецца ў соснах

Сонца купаецца ў соснах,
Скінуўшы з плеч аблачынку.
Выткала ночка на кроснах
Тонкую ніць-павуцінку.
Травы ў маўклівым спакоі
Нізка схілілі галовы,
І задрыжаў над ракою
Неба блакіт вераснёвы.
Гэткая выспела раніца –
Яблык у белай расе.
Дзень за пагоркам туманіцца
І настае пакрысе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сонца купаецца ў соснах - Ірына Войтка