Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згубілася дзяўчынка ў краме

Згубілася дзяўчынка ў краме.
Стаіць, маленечкая, плача.

−А дзе бацькі? Дзе тата з мамай?
− Не ведаю… Пайшлі, няйначай.

−І як жа, дзетачка, іх клічуць?

Ды ўжо ў яе цукерка ў роце,
На вуснах – слінка, пах сунічны…

−Іх клічуць: “Лапачка і Коцік.”

6.10.2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згубілася дзяўчынка ў краме - Таццяна Дзям'янава