Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Неспазнаным чынам

Неспазнаным чынам
Блытае прырода
Добрых і зладзеяў,
Моцных і слабых,
Ворагаў злачынных,
Гожых і уродаў.
Абірае дзейсных,
Ды ня тых.

Зелянее новай
Сьвежаю расьлінай
Поўны спадзяваньняў
Мужны каласок.
Праўда, не гатовы,
І яго нявіннасьць
Адзічэлай зданьню –
У пясок.

Гонару імкненьне
Рвецца выбухоўкай:
Напаіць мілосьцю
Цэлы белы сьвет.
Кроў імчыцца ў вене,
Пырскае нялоўка.
Нарадзіўся госьцем –
І ў кувет.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Неспазнаным чынам - Канстанцін Путронак