Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навагоднія ўспаміны пра будучыню

Успамінамі як пупавінамі
мы прывязаны да жыцця.
І, сілкуючыся былінамі,
самі пішам яго працяг…
Уздрыгнём над святочным… чаркамі:
з вуснаў – радасць, з душы – туга…
Там, дзе страсці чадзяць недагаркамі,
шчасця промень ужо загас,
а сумленне трывогай сумнаю
скалыхнула затоку дзён.
Злы ўспамін глыбокаю рунаю
раніць лёс – праразае праклён.
А праз светлы ўспамін кроў вечнасці
дух жывіць у духмені бяды…
Божа літасцівы ўсесвяты,
дзеля ўспаміну Твайго другога Прышэсця
і першага – ад Нараджэння да Ўшэсця –
дай Хрыстовай глыток чалавечнасці!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навагоднія ўспаміны пра будучыню - Алег Нагорны