Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш МОЙ ПАСАГ

Заблыталася сонца ў валасах,
Ты вуснамі лавіў касыя промні,
Не думалі з табою пра пасаг,
А ўвогуле, ці думалі? – Не помню.

Трава схіляла пасмы да зямлі,
І краскі за каханнем цікавалі,
А ты, укленчыўшы, аб блізасці маліў,
І толькі рукі згоду адмаўлялі.

Лагодна так, насуперак таму,
Што ў сэрцы непарыўна віравала…
Шкадую часта, думаю, чаму
Парывам узаемным адмаўляла?

Гуляе сонца зноў у валасах,
Я ўсё да дробачкі з тых заляцанняў помню.
Гады мае – асноўны мой пасаг
Ды ля вачэй і вуснаў здрада промняў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш МОЙ ПАСАГ - Вера Буланда