Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Да нас даходзіць пакрысе

Да нас даходзіць пакрысе,
Што жыхары зямлі мы ўсе,
Ахвяры і астрожнікі, –
Чарнобыля заложнікі.
Хлапчук на цацачным кані
Гукае:
– Дожджык, секані!
Чакай, пастой, не трэба, –
Смерць навісае з неба!
Нагбом з глінянага гляка
Глынуўшы слодыч малака,
He ведаеш, абуджаны,
Што ты на скон асуджаны…
Цябе шукаў так доўга я,
Сунічка, ягадка мая, –
З пякучым болем думаю, –
He набліжай бяду маю.
Палі і дрэвы, што здаля,
Красою зрок варожыце,
У змове неба і зямля
Глядзяць на нас з варожасцю.
А вы, гаспадары жуды,
Жрацы прастола тленнага,
Пра што вы думалі тады,
Да выбуху страшэннага?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да нас даходзіць пакрысе - Пятрусь Макаль