Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ад часоў, ад былых і нядаўніх

Ад часоў, ад былых і нядаўніх,
Нам аб тым не даецца забыць,
Што запоўнены ежаю страўнік,
Аб галодным не стане тужыць,

Што яму не ўладзен сорам,
Бо ён тлушчам надоўга зацёк,
Не шукайце без сквапнасьці востраў,
Бо яна ўсё зганьбіла жыцьцё,

Не шукайце апошнюю радасьць,
Дзе не быць нам сьведкамі дзей,
Як за кошт нашых рук і працы,
Так бязмежна ідуць багацець.
-31.03.12.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ад часоў, ад былых і нядаўніх - Міхась Карцялёў