Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вішнёвых кветах файны пах

Вішнёвых кветах файны пах
П’яніць салодкім мёдам.
Вясна праскоквае ў вачах
Чароўным карагодам.

Яна бяжыць, нібы дзіця,
З усмешкаю на твары.
У ёй кіпіць струмень жыцця,
Натхнёнасці і мары.

Палі, узгоркі і сады
Ажыўлены адразу.
Чаму ж сумую я тады?
На жаль, няма адказу…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вішнёвых кветах файны пах - Ірына Хадарэнка