Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш ПаскЮДЫ

Плечы сакавіцкага сонца
Ахутаны сіверам, вар’яцка-пяшчотным.
Павевы вятороў на раздарожжы
Надаюць непатрэбнае моцы.
У друз б’юцца зоркі, у тварах якіх
Адбіваюцца напрамкі
спампаваных надзей.
У гэтай краіне закон для слабых
Вынішчае стасункі людзей –
Бязмоўнай зграі згаладалых
Кузюрак:
Бязрукіх, бязногіх, сляпых, нямых.
Статак захраснуў у шчыльнасці сутак,
Чорных як чорт, шалёных, глухіх.
Сядаюць на плечы вясновага сонца,
Пірамідамі забальзаваных душаў.
…..
Не, нікому не трэба ні шчасця, ні моцы,
У дзівоснай краіне паскЮДАў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ПаскЮДЫ - Павел Гаспадыніч