Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сеў за дол Ярыла

Сеў за дол Ярыла.
Да яго на крылах
сонцава звястунка
човен з пачастункам
у залатым убранні
подыхам кахання
веснавога ў полі
падвяла паволі.
Хай за ноч свяціла
набірае сілы.
Паляцеў Ярыла
на нябесаў крылах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сеў за дол Ярыла - Павел Надольскі